У гімназіі працуюць 50 педагогаў: 31 маюць вышэйшую катэгорыю,16 – першую,3– другую. Настаўнікі гімназіі маюць высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, вядуць навучанне з ўлікам індывідуальных асаблівасцей вучняў, выкарыстоўваюць на ўроках інавацыйныя адукацыйныя методыкі і тэхналогіі.
У гімназіі створаны ўсе неабходныя ўмовы для прафесійнага росту настаўнікаў.

Работа метадычных кафедр
Дзейнасць кафедр ажыццяўлялася ў рамках адзінай метадычнай тэмы гімназіі і была накіравана на фарміраванне інавацыйнай , навукова-даследчай накіраванасці развіцця  прафесійных патрабаванняў педагога. Зыходзячы з яе, з улікам задач гімназіі, праблемна-арыентаванага аналізу работы за мінулы год. фармуляваліся мэты і задачы кожнай з кафедраў.
Работа  кафедр была накіравана на фарміраванне нарматыўнай прававой культуры  педагогаў праз вывучэнне нарматыўных дакументаў.На пасяджэннях абмяркоўваліся тэарэтычныя пытанні методык выкладання прадметных дысцыплін, вырашаліся праблемныя пытанні ў педагагічнай дзейнасці.
Настаўнікі ўсіх кафедр прымалі ўдзел у панараме адкрытых урокаў “Навучаць, зберагаючы здароўе?”. Затым на пасяджэннях кафедраў быў зроблены іх аналіз на дыягнастычнай аснове. Заслугоўваюць увагі рэкамендацыі настаўнікаў па правядзенні ўрока ў рэжыме здароўезберажэння, якія былі распрацаваны кафедрай прадметаў прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін.          
Кафедрамі рашалася задача больш сістэмнага і змястоўнага падыходу да работы з адоранымі вучнямі. Поспехаў у дадзеным напрамку дасягнулі кафедра грамадска-гуманітарных дысцыплін,  кафедра прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін. Аб гэтым гавораць вынікі прадметных алімпіяд. Добрыя веды паказалі на раённых алімпіядах вучні першай і другой ступені навучання, для якіх алімпіяда праводзілася першы раз.
Кафедрамі забяспечваўся ўдзел вучняў у інтэлектуальных рэспубліканскіх гульнях. Упершыню 93 вучні  ўдзельнічалі ў конкурсе “Лінгвісцёнак”, 26 вучняў - у Інтернет-алімпіядзе па асновах навук, якая праводзілася арганізацыяй “Дом учителя  Уральского Федерального Округа”. Нягледзячы на тое, што кафедры забяспечылі падрыхтоўку вучняў да гімназічных  навуковых чытанняў, да ўдзелу ў канферэнцыі навукова-даследчых работ “Крок у будучыню”, аналіз вынікаў апошняй дазваляе зрабіць вывад аб тым, што патрабуецца больш сур’ёзная работа ў дадзеным накірунку.

У мінулым  годзе была зроблена вялікая работа  па вывучэнні асаблівасцей арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці малодшых школьнікаў . З тэорыяй пытання настаўнікі пачатковых класаў пазнаёміліся на  семінарскіх занятках, якія  прайшлі ў рамках  пасяджэння кафедры. З улікам атрыманых ведаў была арганізавана падрыхтоўка вучняў 3-4 класаў (настаўнікі Дылеўская Н.Ф., Кабарыха Н.М.,Чарняўская Н.М., ЖывеньТ.С.) да канферэнцыі, якая прайшла на высокім узроўні . Патрэбна адзначыць, што добрага выніка педагогі дасягнулі дзякуючы ўменню арганізаваць супрацоўніцтва з бацькамі вучняў.

 

 

Hosted by uCoz