гімназія
настаўнiцкая старонка
  


Адрас гімназіі

222603 г. Нясвіж
вул. К.Маркса 36,
Мінская вобл.

тэл. 8-01770-53674 (настаўніцкая)


тэл./факс 8-01770-55841 (дырэктар)

 

Вітаем Вас!

Установа адукацыі “Нясвіжская дзяржаўная беларуская гімназія” была адкрыта ў 1991 годзе.

Акрэдытацыя ўстановы была здзейснена ў 1998 годзе.
У 2005 годзе ўстанова адукацыі прайшла чарговую атэстацыю, аб чым атрымала Пасведчанне №0000205 аб атэстацыі Установы адукацыі ад 06 чэрвеня 2005 года.

У 2009/2010 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі займалася 467 вучняў у 22 класах, працавала 1 група падоўжанага дня.
Педагагічны калектыў складаецца з 50 педагогаў, 31 маюць вышэйшую катэгорыю, 16 - першую, 3 - другую.

У школе працуе 5 настаўнікаў, узнагароджаных знакам “Выдатнік адукацыі”: Юрэвіч Т.У., Чарняўская Н.М., Лягеева П.І., Раманчук П.М., Хілько В.С.

Дырэктар установы - Шумоўская Т.В.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце - Скачко Ж.І.
Намеснік дырэктара па навукова – метадычнай рабоце - Сцяпанава А.С.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце - Кліменцьева З.Б.


Апошнія 11 гадоў калектыў з’яўляецца пераможцай спаборніцтва паміж установамі адукацыі Нясвіжскага раёна і рашэннем Нясвіжскага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Ганаровым пераходным сцягам.


З мэтаю рэалізацыі задачы выхавання інтэлектуальнай, маральна развітай асобы, фарміравання асобы з навыкамі даследчай працы, падрыхтаванай да ўсвядомленага выбару будучай прафесіі, установа адукацыі здзяйсняе дыферэнцыраванае навучанне ў адпаведнасці з запытамі вучняў і іх бацькоў.
Аналіз работы ўстановы адукацыі дазваляе зрабіць вывад аб тым, што ўстанова адукацыі паспяхова вырашае задачы: выкананне нормаў максімальнай нагрузкі вучняў, выкарыстанне дыферэнцыраванага навучання, выхаванне высокаінтэлектуальнай асобы, развіццё крэатыўных якасцей вучняў, забеспячэнне выканання стандартаў сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Важнымі кампанентамі, якія забяспечваюць высокі ўзровень работы ўстановы, можна лічыць наступнае:
- сістэмны падыход і планаванне дзейнасці ўстановы;
- дасканалую сістэму аналізу атрыманых вучэбных дасягненняў;
- створаную сістэму метадычнай работы ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ўстановы;
- укараненне сістэмы дыферэнцыраванага навучання, курсаў па выбары, факультатываў, заняткаў па інтарэсах;
- канцэнтрацыю ўвагі педагогаў на змесце адукацыі;
- спалучэнне традыцыйных метадаў навучання і ўкараненне ў практыку работы сучасных педагагічных тэхналогій;
- удзел у маніторынгавых даследаваннях рознага ўзроўню і рознай накіраванасці, выкарыстанне іх вынікаў у практыцы работы;
- работу сацыяльна – псіхалагічнай службы ўстановы, якая забяспечвае стварэнне камфортнага асяроддзя для ўсіх катэгорый работнікаў;
- паступовае ўдасканаленне метадычнай работы, высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення педагагічных саветаў, метадычных семінараў – практыкумаў;
- удасканаленне сістэмы метадычнай перападрыхтоўкі настаўнікаў, арганізацыю і кантроль за самаадукацыйнымі працэсамі сярод педагогаў;
- вялікую работу з бацькамі: правядзенне пасяджэнняў Савета гімназіі, папячыцельскага савета, Савета прафілактыкі, агульнагімназічных і класных бацькоўскіх сходаў, удзел у рабоце раённых і абласных бацькоўскіх сходаў.

 

Навіны

з 10 студзеня 2011 года сайт установы адукацыі "Нясвіжская дзяржаўная гімназія" змяніў свой адрас. Зараз афіцыйная старонка знаходзіцца па адрасе:
http://gymn.nesvizh-edu.by

 

Расклад урокаў

 


адноўлена 26.08.2016  Нясвіжская дзяржаўная беларуская гімназія © 2010-2012 Каталог TUT.BY Rambler's Top100
Hosted by uCoz